У Тайландзе затрымалі «секс-інструктараў» віцябляніна Алекса Леслі. Сярод іх – Насця Рыбка

ВІДЭА

Рыбка і Леслі ў паліцэйскім участку

У горадзе Патая тайскія паліцыянты затрымалі дзесяцёх расейцаў, якіх падазраюць у незаконным правядзенні – секс-трэнінгаў. Арганізатар курсаў – Аляксандр Кірылаў з Віцебску (больш вядомы як Алекс Леслі).

Паводле загадчыка консульскага аддзелу амбасады РФ Уладзіміра Саснова, за парушэнне мясцовага заканадаўства арганізатараў нелегальнага трэнінгу чакае суд і дэпартацыя.

Затрыманні правялі ў адным з гатэляў, дзе знаходзіліся 43 турысты з Расеі. На допыце яны расказалі, што кожны заплаціў 20 тыс. батаў ($ 638) за курс, на якім іх вучылі, як давесці партнёра да аргазму. Пасля чаго кожнаму мелі выдаць сертыфікат.

Пасля допыту паліцыянты адпусцілі ўсіх расейцаў, акрамя 10 арганізатараў. Аднаго з іх абвінавацілі ў парушэнні міграцыйнага заканадаўства Тайланда, траіх – у незаконным пранікненні на тэрыторыю краіны. Астатнім прад’явілі абвінавачанне ў нелегальнай працоўнай дзейнасці без афармлення дазволу на працу. Імёнаў паліцыя не называе.

На відэазапісе тэлеканалу Nation TV, апублікаваным на YouTube, паказаныя кадры паліцэйскай аперацыі па затрыманні расейцаў. На іх можна ўбачыць Алекса Леслі і Насцю Рыбку.

Са здымкаў Насці Рыбкі ў Instagram таксама вынікае, што цяпер яна ў Тайландзе.

***

8 лютага Аляксей Навальны апублікаваў расследаванне аб сувязі Алега Дзерыпаскі з віцэ-прэм’ерам Сяргеем Прыходзькам. Паводле Навальнага, яны адпачывалі на яхце алігарха ў Нарвегіі разам з супрацоўніцай «індустрыі эскортных паслуг» пад псеўданімам Насця Рыбка. Інфармацыю для свайго расследавання Навальны знайшоў у інстаграме і кнізе бабруйчанкі.

Дзерыпаска падаў пазоў да Рыбкі ва Усць-Лабінскі гарадскі суд 9 лютага.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары