У Тайландзе з затопленай пячоры выратавалі 5 з 12 дзяцей


З затопленай пячоры ў Тайландзе, дзе апынуліся заблакаваныя 12 дзяцей і іх трэнер па футболе, выратавалі пяць падлеткаў.

У канцы чэрвеня група падлеткаў 11-16 гадоў і іх 25-гадовы трэнер па футболе зніклі ў пячорным комплексе Тхам Луанг, куды яны адправіліся на экскурсію. Праз праліўныя дажджы ў пячоры стала рэзка прыбываць вада, і яны былі вымушаныя сысці ўглыб на чатыры кіламетры, апынуўшыся такім чынам адрэзанымі ад уваходу. Пошукі зніклай футбольнай каманды працягваліся дзевяць дзён. У панядзелак 2 ліпеня падлеткаў выявілі брытанскія дайверы. 8 ліпеня пачалася аперацыя па іх выратаванні. 9 ліпеня з пячоры выцягнулі 4-х дзяцей, сёння – яшчэ аднаго.

Кіраўнікі гэтай аперацыі спяшаюцца ў сувязі з тым, што ў любы момант у гэтым раёне на поўначы Тайланду могуць пачацца мусонныя дажджы, якія выклічуць уздым вады ў пячоры. Аперацыя па выратаванні дзяцей праводзіцца пад жорсткім кантролем вайсковых уладаў, паведамляе Бі-бі-сі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў