У сярэднім мянчук пакідае 313 кг смецця за год


Жыхары Менску утвараюць штогод 5,7 млн кубаметраў смецця, ці каля 20 % усіх камунальных адходаў Беларусі. На аднаго менчука прыпадае прыкладна 313 кг на год.

Разам з тым жыхары сталіцы найбольш актыўна ўдзельнічаюць у паасобным зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў. Калі ў сярэднім па Беларусі збіраюць іх прыкладна 75 кг на чалавека за год, у Менску – 95, распавяла прадстаўніца ГУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Ніна Кульбеда, пішуць «Минск-Новости».

Разам з тым, на яе думку, інфраструктура для паасобнага збору смецця ў Менску развітая недастаткова і на большай частцы тэрыторыі нязручная для жыхароў. На многіх кантэйнерных пляцоўках няма поўнага камплекта бакаў, піша БелТА.

Ніна Кульбеда падкрэсліла неабходнасць запоўніць усе кантэйнерныя пляцоўкі неабходнымі відамі кантэйнераў.

Таксама, паводле яе, усе кантэйнерныя пляцоўкі ў горадзе абсталююць адмысловымі шыльдамі з падрабязнай інфармацыяй пра збор другасных матэрыяльных рэсурсаў. Апроч таго, купляюцца інфармацыйныя налепкі для кантэйнераў, каб маркіроўка была зразумелая жыхарам і адыходы шкла, паперы і пластыка накіроўваліся ў адмысловыя кантэйнеры.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў