У Свіслацкім раёне аўтацягнік пратараніў пасажырскі аўтобус. Ёсць пацярпелыя


Раніцай 14 траўня ў Свіслацкім раёне аўтацягнік сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам. У выніку аўтобус перакуліўся. Пра гэта паведамляе телеграм-канал Следчага камітэту.

ДТЗ адбылося каля 6:00 у гарадскім пасёлку Поразава. Пры выездзе з другараднай дарогі на перакрыжаванне аўтацягнік не саступіў дарогу рэйсаваму аўтобусу «Корнадзь – Горадня», у выніку чаго адбылося іх сутыкненне.

«У момант ДТЗ у аўтобусе знаходзіліся 5 пасажыраў, чацвёра з іх дастаўлены ў лякарню для аказання медычнай дапамогі, адзін агледжаны лекарамі і адпушчаны», – паведамляюць у СК.

ДТЗ. Фота – t.me/skgovby
ДТЗ. Фота – t.me/skgovby

Пра цяперашні стан шпіталізаваных пасажыраў нічога не паведамляецца. На месцы здарэння працуюць следчыя.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў