У свеце ўжо больш за 9 мільёнаў інфікаваных каронавірусам


Біялагічныя аналізы ў лабараторыі. Ілюстратыўны здымак Pixaby

Па стане на 23 чэрвеня агулам ва ўсім свеце на каронавірус захварэлі 9 мільёнаў 100 тысяч чалавек. Такія дадзеныя прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса.

Як і ў траўні, па колькасці інфікаваных лідзіруюць ЗША – больш за 2, 3 млн чалавек. На другім месцы Бразілія – больш за 1, 1 млн, а на трэцім Расея, дзе больш за паўмільёна выпадкаў. У пяцёрку найбольш маштабна ахопленых каронавірусам краінаў таксама ўваходзяць Індыя і Вялікая Брытанія – больш за 400 і 300 тысяч адпаведна.

Агулам ад каронавірусу памерла больш за 472 тысячы чалавек. Больш за ўсё – у ЗША (120 400), Бразіліі (51 270) і Вялікай Брытаніі (42 730).

Паправіліся больш за 4 з паловай мільёны пацыентаў.

У Беларусі на 22 чэрвеня зафіксаваныя 59 023 выпадкі інфікавання, памер 351 пацыент.

КА belsat.eu

Стужка навінаў