У свеце ўжо больш за 4, 5 млн выпадкаў каронавірусу


Паводле дадзеных Інстытуту Джонса Хопкінса, у свеце ўжо больш за 4, 5 млн чалавек заразіліся каронавірусам.

Больш за ўсё інфікаваных у ЗША – амаль паўтары мільёны. На другім месцы ідзе Расея, дзе гэтая лічба перавысіла 262 тысячы.

Агулам у свеце памерла больш за 307 тысяч хворых на COVID-19. На першым месцы ЗША, дзе ахвяраў 87 568. У Вялікай Брытаніі 34 078 смяротных выпадкаў. У пяцёрку таксама трапілі Італія, Францыя і Іспанія.

Паправіліся агулам больш за 1 млн 637 тысяч чалавек.

У Беларусі па стане на 15 траўня зафіксавана 27 730 выпадкаў інфікавання. Памерлі 156 чалавек.

Hавiны
Плюс 958 інфікаваных за дзень. Мінздароўя апублікавала новыя звесткі аб каронавірусе
2020.05.15 15:37

КА belsat.eu

Стужка навінаў