У свеце колькасць інфікаваных каронавірусам больш за 5,1 мільёнаў


Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, па стане на раніцу 22 траўня, у свеце 5 102 573 выяўленых інфікаваных каронавірусам. Інфекцыя забрала жыцці 332 924 пацыентаў.

Колькасць ахвяраў каронавірусу ў ЗША набліжаецца да 95 тысячаў. Медыкі зафіксавалі ў гэтай краіне 94 702 смяротныя выпадкі ад інфекцыі COVID-19. У Амерыцы найбольшая колькасць зарэгістраваных заражэнняў каронавірусам – 1 577 287 інфікаваных.

У Расеі і Бразіліі колькасць заражэнняў каронавірусам перавысіла 300 тысячаў. Больш за 200 тысячаў інфікаваных у Вялікай Брытаніі, Іспаніі і Італіі. У Вялікай Брытаніі і Іспаніі больш за 30 тысячаў памерлых ад каронавірусу.

Агулам у свеце колькасць інфікаваных складае 5 102 573 асобаў, памерлі ад каронавірусу 332 924 пацыентаў.

У Беларусі, паводле Мінздароўя, па стане на 21 траўня 33 371 чалавек маюць пацверджаны дыягназ, выздаравелі 12 075. За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 185 пацыентаў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў