Колькасць ахвяраў каронавіруса набліжаецца да 240 тысячаў


На дзень 2 траўня ў свеце зарэгістраваныя 3 344 402 выпадкі інфікавання каронавірусам. 238 787 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне зафіксавана 1 103 781 выпадак захворвання. У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: каля 65 тысяч.

Другое месца займае Іспанія (захварэлі 213 435 чалавек), трэцяе – Італія (207 428 інфікаваных), чацвертае – Вялікая Брытанія (178 685), пятае – Францыя (167 305), шостае – Нямеччына (164 077), сёмае – Турцыя (122 392), восьмае – Расея (114 431).

Сярод еўрапейскіх краінаў больш за ахвяраў каронавіруса ў Італіі – 28 236 чалавек. У Вялікай Брытаніі памерлі 27 510 чалавек, у Францыі – 24 594, у Іспаніі – 24 543.

Агулам у свеце зарэгістравана 3 344 402 выпадкі інфікавання каронавірусам. 238 787 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

ВІДЭА
Ці каранцін у Беларусі ўводзіць ужо позна?
2020.05.02 08:13

Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 1 траўня ў Беларусі зарэгістравана 14 917 выпадкаў заражэння COVID-19. 93 пацыента памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў