У свеце каронавірусам заразіліся амаль 3,3 млн чалавек

Па стане на раніцу 1 траўня ў свеце пацверджаныя 3 257 088 выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонса Хопкінса.

Лідарам паводле колькасці заражэнняў з’яўляюцца ЗША – 1 069 044 выпадкі. У першую дзясятку таксама ўвайшлі Іспанія (213 435), Італія (205 463), Вялікая Брытанія (172 481), Францыя (167 299), Нямеччына (163 009), Турцыя (120 204), Расея (106 498), Іран (96 640) і Бразілія (87 187).

Агулам COVID-19 выяўлены ў 187 краінах.

САЗ: другая хваля пандэміі непазбежная

Ад яго памерлі 233 398 асобаў.

Найбольш памерлых у ЗША – 63 006. За імі ідуць Італія – 27 967, Вялікая Брытанія – 26 771, Іспанія – 24 543, Францыя – 24 376, Бельгія – 7 594, Нямеччына – 6 623, Іран – 6 028, Бразілія – 6 006 і Нідэрланды – 4 795.

МГ belsat.eu

Hавiны