У свеце каронавірусам заразіліся 5,5 млн чалавек

Агульная колькасць заражэнняў каронавіруснай інфекцыяй у свеце па стане на раніцу 26 траўня склала, паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, 5 495 061 выпадак.

У топ-5 краін паводле заражэння ўваходзяць ЗША (1 662 032 выпадкі), Бразілія (374 898), Расея (353 427), Вялікая Брытанія (262 547) і Іспанія (235 400).

Памерла ад каронавіруса 346 232 чалавекі, у тым ліку 98 220 – у ЗША, 36 996 – у Вялікай Брытаніі, 32 877 – у Італіі, 28 460 – у Францыі і 26 834 – у Іспаніі.

Набліжаемся да 40 тысяч выпадкаў інфікавання. +946 цягам содняў

Агулам COVID-19 выяўлены ў 188 краінах.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны