У свеце больш за 5 мільёнаў чалавек заразіліся каронавірусам

Лідары па колькасці хворых – ЗША, на другім месцы – Расея.

Ва ўсім свеце дыягназ COVID-19 пацверджаны ў больш чым 5 мільёнаў чалавек, перадае Універсітэт Джона Гопкінза. Больш за 328 тысячаў чалавек загінула, амаль 2 мільёны выздаравелі.

На першым месцы па колькасці хворых – ЗША, дзе COVID-19 быў выяўлены ў 1,5 мільёнаў чалавек. На другім месцы – Расея з больш за 300 тысячамі выпадкаў. Лідарамі ў Еўропе стала Вялікая Брытанія з амаль 250 тысячамі хворых.

Прадстаўніца САЗ у Расеі Меліта Вуйновіч адзначыла магчымасць другой хвалі пандэміі.

«Паўсюль, дзе прайшла першая хваля, папярэджваем, што магчыма і другая. Важна, каб насельніцтва зразумела, што небяспека не прайшла, рызыка не прайшла», – сказала яна, перадае ТАСС.

На 20 траўня ў Беларусі паводле афіцыйных звестак было зарэгістравана 32 426 чалавек з пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй.

КТ Belsat.eu

Hавiны