У свеце больш за 2 мільёны чалавек заразіліся каронавірусам


На дзень 15 красавіка ў свеце зарэгістраваныя 2 000 984 выпадкі інфікавання каронавірусам. 128 071 пацыент з COVID-19 памёр. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне пацверджаныя 609 696 выпадкаў захворвання. Другое месца займае Іспанія (захварэлі 177 633 чалавекі), трэцяе – Італія (162 488 інфікаваных), чацвертае – Нямеччына (132 321), пятае – Францыя (131 362), шостае – Вялікая Брытанія (94 852).

У Італіі самы высокі ўзровень смяротнасці ў свеце: ад каронавіруса памерлі 21 067 чалавек. У Іспаніі памерлі 18 579 пацыентаў з COVID-19, у Францыі – 15 729, у Вялікай Брытаніі – 12 107.

Агулам у свеце зарэгістравана 2 000 984 выпадкі інфікавання каронавірусам. 128 071 пацыент з COVID-19 памёр.

У Беларусі на дзень 15 красавіка зарэгістраваныя 3728 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, 36 чалавек памерлі. Беларусь у колькасці інфікаваных амаль дагнала Украіну – там заразіліся 3764 чалавекі.

Hавiны
Лукашэнка: ад каронавіруса ў Беларусі не памёр ні адзін чалавек
2020.04.13 14:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў