У свеце больш за 14 мільёнаў інфікаваных каронавірусам


Медыкі ў свеце выявілі 14 067 292 выпадкаў заражэння каронавірусам. Такія звесткі па стане на раніцу 18 ліпеня прыводзіць універсітэт Джонса Гопкінса.

Колькасць ахвяраў каронавіруснай інфекцыі дасягнула ў свеце 601 927. Пры гэтым, паводле звестак універсітэту Джонса Гопкінса, ачунялі пасля хваробы 7 862 122 пацыентаў.

У ЗША колькасць інфікаваных перавысіла 3,6 мільёнаў. Больш за два мільёны заражэнняў зарэгістравалі ў Бразіліі, мільён выпадкаў у Індыі.

У Беларусі на дзень 17 ліпеня медыкі зарэгістравлі 65 782 выпадкаў COVID-19. Ачунялі 57 370 асобаў. Памерлі ад інфекцыі 491 пацыентаў.

Hавiны
Беларуская Акадэмія Навук зоймецца стварэннем вакцыны ад каронавірусу
2020.07.17 15:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў