У свеце больш за 13 млн чалавек заразіліся каронавірусам


Паводле дадзеных універсітэту Джонса Хопкінса, ва ўсім свеце ад пачатку пандэміі на каронавірус захварэлі больш за 13 мільёнаў чалавек. З іх больш за 570 тысяч памерлі.

На першым месцы па колькасці інфікаваных застаюцца ЗША – там лічба перавысіла 3, 3 млн. На другім месцы – Бразілія, дзе зафіксавана амаль два мільёны выпадкаў. На трэцяе нядаўна выйшла Індыя з амаль 900 тысячамі хворых. Расея (больш за 730 тыс.) і Перу (больш за 330 тыс.) таксама ўваходзіць у пяцёрку краін, найбольш пацярпелых ад каронавірусу.

Лічба ахвяраў вірусу ў ЗША перавысіла 135 тысяч. Больш за 72 тыс. смерцяў ад COVID-19 зарэгістравана ў Бразіліі. Вялікая Брытанія страціла амаль 45 тысяч жыхароў.

Агулам у свеце паправіліся 7, 2 мільёны чалавек.

Hавiны
Лукашэнка пра каронавірус: «Мы з гэтай бядой справіліся»
2020.07.07 14:46

У Беларусі па стане на 13 ліпеня было 65 114 выпадкаў інфікавання, 468 пацыентаў памерлі, больш за 55 тысяч паправіліся і былі выпісаныя са шпіталяў.

KA belsat.eu

Стужка навінаў