У свеце больш за 13 мільёнаў інфікаваных каронавірусам


У свеце медыкі выявілі 13 290 153 інфікаваных каронавірусам. Колькасць ахвяраў інфекцыі дасягнула 577 980. Такія звесткі прыводзіць універсітэт Джонса Гопкінса.

Першае месца ў свеце па колькасці інфікаваных каронавірусам займае ЗША. У гэтай краіне зафіксавана 3 434 574 заражэнняў. Памерлі ад інфекцыі 136 466. У Бразіліі медыкі выявілі амаль два мільёны заражэнняў і зафіксавалі 74 133 памерлых.

У Індыі колькасць інфікаваных набліжаецца да мільёна асобаў – 906 752 заражэнняў. 737 787 інфікаваных выявілі ў Расеі. Больш за 300 тысячаў хворых на CОVID-19 у Перу і Чылі.

У Беларусі, паводле Мінздароўя, памерлі 474 пацыентаў з COVID-19. Па стане на 14 ліпеня ў нашай краіне медыкі зарэгістравалі 65 269 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі.

Hавiны
Каронавірус у Беларусі: памерлі яшчэ 6 чалавек
2020.07.14 15:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў