У свеце ад каронавіруса памерлі больш за 616 тысяч чалавек


На дзень 22 ліпеня ў свеце зарэгістраваныя 14 947 428 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 616 443 пацыента з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне зафіксавана 3 899 211 выпадкаў захворвання. У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: 141 995 чалавек.

Другое месца займае Бразілія (захварэлі 2 159 654 чалавекі), трэцяе – Індыя (1 193 078 інфікаваных), чацвертае – Расея (782 040), пятае – ПАР (381 798), шостае – Перу (362 087), сёмае – Мексіка (356 255), восьмае – Чылі (334 683).

Па колькасці ахвяраў каронавіруса другое месца пасля ЗША займае Бразілія – там памерлі 81 487 чалавек. У Вялікай Брытаніі памерлі 45 507, у Мексіцы – 40 400, у Італіі – 35 073.

Агулам у свеце зарэгістравана 14 947 428 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 616 443 пацыента з COVID-19 памерлі.

Hавiны
У САЗ заявілі пра «новую і небяспечную» фазу пандэміі
2020.06.20 11:30

Беларусь займае 32-е месца ў свеце па колькасці афіцыяльна зарэгістраваных выпадках заражэння каронавірусам. Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 21 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 66 213 выпадкаў заражэння COVID-19. 503 пацыентаў памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў