У свеце ад каронавіруса памерлі больш за 406 тысяч чалавек


На дзень 9 чэрвеня ў свеце зарэгістраваныя 7 121 126 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 406 570 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне зафіксавана 1 961 185 выпадкаў захворвання. У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: 111 007 чалавек.

Другое месца займае Бразілія (захварэлі 707 412 чалавек), трэцяе – Расея (476 043 інфікаваных), чацвертае – Вялікая Брытанія (288 834), пятае – Індыя (267 047), шостае – Іспанія (241 717), сёмае – Італія (235 278), восьмае – Перу (199 696).

Па колькасці ахвяраў каронавіруса другое месца пасля ЗША займае Вялікай Брытанія – там памерлі 40 680 чалавек. У Бразіліі – 37 134, у Італіі – 33 964, у Францыі – 29 212, у Іспаніі – 27 136.

Hавiны
САЗ: Сітуацыя з каронавірусам у свеце пагаршаецца
2020.06.08 22:49

Агулам у свеце зарэгістравана 7 121 126 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 406 570 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

Hавiны
Глінская: Не варта чакаць, што спёка знізіць захворванне на каронавірус
2020.06.08 21:56

Беларусь займае 23-е месца ў свеце па колькасці афіцыяльна зарэгістраваных выпадках заражэння каронавірусам. Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 8 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 49 453 выпадкаў заражэння COVID-19. 276 пацыентаў памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў