У свеце ад каронавіруса памерлі больш за 275 тысяч чалавек

На дзень 9 траўня ў свеце зарэгістраваныя 3 951 905 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 275 067 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне зафіксавана 1 283 929 выпадак захворвання. У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: 77 180 чалавекі.

Другое месца займае Іспанія (захварэлі 222 857 чалавек), трэцяе – Італія (217 185 інфікаваных), чацвертае – Вялікая Брытанія (212 629), пятае – Расея (198 676), шостае – Францыя (176 202), сёмае – Нямеччына (170 588), восьмае – Бразілія (146 894).

Сярод еўрапейскіх краінаў больш за ўсё ахвяраў каронавіруса ў Вялікай Брытаніі – 31 316 чалавек. У Італіі памерлі 30 201 чалавек, у Іспаніі – 26 299, у Францыі – 26 233.

Агулам у свеце зарэгістравана 3 951 905 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 275 067 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

«Паставілі здароўе людзей на першае месца». САЗ назвала адмену парадаў 9 траўня «адважным рашэннем»

Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 9 траўня ў Беларусі зарэгістравана 21 101 выпадак заражэння COVID-19. 121 пацыент памёр.

ІІ belsat.eu

Hавiны