У свеце ад каронавіруса памерлі 170 тыс. чалавек


Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, ва ўсім свеце станам на раніцу 21 красавіка выяўлена 2 477 426 выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй.

Агулам COVID-19 пацверджаны ў 185 краінах і тэрыторыях. Найбольш выпадкаў заражэння ў ЗША – 787 370, Іспаніі – 200 210 ды Італіі – 181 228.

Hавiны
У больніцу патрапілі два біскупы Беларускай праваслаўнай царквы
2020.04.20 19:53

Памерлі ад каронавіруснай інфекцыі 170 324 чалавекі, у тым ліку ў ЗША – 42 335, у Італіі – 24 114, у Іспаніі – 20 852.

У Беларусі, паводле апошніх звестак, зарэгістраваныя 6264 выпадкі каронавіруса. Ад яго памёр 51 чалавек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў