У свеце ад каронавіруса памерлі 165 тыс. чалавек

Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса на раніцу 20 красавіка, у свеце пацверджана 2 404 071 выпадкі заражэннем каронавірусам COVID-19.

Амаль кожны чацвёрты выпадак, або 759 569, зафіксаваны ў ЗША. У топ-краіны паводле захворвання таксама ўвайшлі Іспанія (198 674 выпадкі), Італія (178 972), Францыя (154 098) і Нямеччына (145 742).

Паводле колькасці памерлых таксама лідзіруюць ЗША – тут памерлі 40 679 чалавек з COVID-19. Далей ідуць Італія (23 660), Іспанія (20 453), Францыя (19 718) і Вялікая Брытанія (16 060).

Агулам у свеце ад каронавіруса памерлі 165 229 чалавек.

Лукашэнка загадаў размяшчаць хворых на COVID-19 у абласных больніцах

У Беларусі, паводле апошніх звестак, памерлі 47 чалавек з COVID-19. Агульную лічбу інфікаваных Міністэрства здароўя перастала даваць.

МГ belsat.eu

Hавiны