У свеце ад COVID-19 памерла больш за 411 тыс. чалавек


Прырост за дзень склаў 108 918 новых выпадкаў захворвання. Лідарам па колькасці хворых застаюцца ЗША.

На раніцу 10 чэрвеня ўсяго ў свеце было 7 238 611 пацверджаных выпадкаў каронавірусу. Памерла 411 277 чалавек, перадае Універсітэт Джонса Гопкінза.

Першынства па колькасці інфікаваных захоўвае ЗША – у краіне зарэгістравана 1 979 850 выпадкаў. На Штаты прыпадае і амаль чвэрць ад агульнай колькасці памерлых – 112 006 смерцяў.

На другім месцы – Бразілія з 739 503 пацверджанымі выпадкамі, на трэцім – Расея (484 630 інфікаваных). Чацвёртае месца ў Вялікай Брытаніі з 290 581 хворымі. Пятае ў Індыі –276 146 паводле афіцыйных звестак.

Агулам ад COVID-19 вылечылася амаль палова ад агульнай колькасці хворых – 3 371 716 чалавек.

9 чэрвеня Беларусь перакрочыла псіхалагічны рубеж па колькасці хворых: у нашай краіне было зарэгістравана 50 тысячаў інфікаваных. Гэта 23-ае месца ў свеце.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў