У свеце 200 тысячаў інфікаваных на каронавірус


У свеце колькасць інфікаваных на каронавірусам перавысіла 200 тысячаў чалавек. Інфекцыя забрала жыцці больш за 8 тысячаў асобаў, паведаміў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Гебрэесус.

Тэдрас Гебрэесус распавёў, што 18 сакавіка колькасць інфікаваных на каронавірус у свеце перавысіла 200 тысячаў асобаў. Пры гэтым больш за 80 % заражэнняў зафіксавана ў Азіі і ў Еўропе.

«САЗ паінфармавалі пра больш за 200 тысячаў выпадкаў заражэння, больш за 8 тысячаў чалавек памерлі», – заявіў гендырэктар САЗ Тэдрас Гебрэесус.

Пры гэтым гендырэктар САЗ распавёў, што лекары ўжо распачалі першае тэставанне вакцыны ад каронавірусу.

«Пачалося першае выпрабаванне вакцыны, усяго праз 60 дзён пасля таго, як была даследавана генетычная паслядоўнасць каронавірусу. Гэта неверагоднае дасягненне», – заявіў Тэдрас Гебрэесус.

Hавiны
Хворы на «Covid-19»: «За сябе не баюся, хвалююся за маці і старых людзей, з якімі быў у палаце»
2020.03.18 19:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў