У Светлагорску ў падвале жылога дому знайшлі некалькі гранатаў


Боепрыпасы, знойдзеныя ў падвале

Падчас правядзення земляных працаў у падвале жылога дому знайшлі падазроны прадмет, які вельмі нагадваў аскепкавую гранату («РГ-42») часоў Другой сусветнай вайны.

Гэта здарылася 29 верасня.

На месца здарэння (Моладзевы мікрараён) прыбылі супрацоўнікі МНС, міліцыі, газавай ды медычнай службаў. З падʼезду дому эвакуявалі сямёра дзяцей і чацвёра дарослых.

Пасля спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай службы в/ч 5527 даследавалі небяспечную знаходку. Акрамя аскепкавай гранаты былі знойдзеныя дзве гранаты «Ф-1» («лімонкі») і мноства рознакалібравых гільзаў.

Паводле адной з версіяў, нехта з жыхароў дому мог захапляцца збіраннем боепрыпасаў і захоўваў небяспечныя рэчы наўпрост у падвале.

НМ, belsat.eu, паводле Ranak.by

Стужка навінаў