У сувязі з будаўніцтва трэцяй лініі метро некаторыя станцыі часова зачыняць


У Менску на некаторы час будуць зачыненыя некаторыя станцыі метро, што звязана з будаўніцтвам трэцяй лініі. На форуме esmasoft.com абмярковаецца, што зачыненымі будуць станцыі ад «Фрунзенскай» да «Каменнай Горкі».

У ГП «Сталічны транспарт і сувязь» распавялі, што закрыццё станцыяў на некаторы час сапраўды абмяркоўвалася з дырэкцыяй па будаўніцтве Менскага метрапалітэну. Праўда, тэрміны пакуль не вызначаныя, паведамляе tut.by.

«Дата і тэрмін закрыцця руху электрацягнікоў у цяперашні час не вызначаны, паколькі праектная дакументацыя знаходзіцца на ўзгадненні», – адзначылі парталу ў дырэкцыя па будаўніцтве Менскага метрапалітэну.

Калі дакументы пройдуць працэдуру ўзгаднення, будзе распрацаваны дэталёвы графік выканання будаўніча-мантажных прац, адпаведна і будзе падрыхтавана рашэнне Менгарвыканкаму на закрыццё ўчастка другой лініі. Пра гэта абяцаюць праінфармаваць у сродках масавай інфармацыі сталіцы.

Прымыканне трэцяй лініі да другой будзе паміж станцыямі «Фрунзенская» і «Маладзёжная».

Цяпер у Менску будуюцца чатыры станцыі трэцяй лініі метро: «Юбілейная плошча» – побач з «Фрунзенскай», «Плошча Францішка Багушэвіча» – каля Музычнага тэатру, «Вакзальная» – з выхадам на дыспетчарскую станцыю «Дружная», «Кавальская Слабада» – у раёне вуліцы Жукоўскага. Усе гэтыя чатыры станцыі ўваходзяць у першую чаргу будаўніцтва новай лініі падземкі – паведамлялася, што іх здадуць у 2020 годзе.

У менскім метро дазволілі фатаграфаваць на станцыях – і распавялі, як менавіта

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары