У сутыкненнях у Тбілісі пацярпелі 240 чалавек, двое пратэстоўцаў страцілі вочы


Міністэрства аховы здароўя Грузіі паведаміла пра 240 пацярпелых падчас мітынгу перад будынкам парламента ў цэнтры Тбілісі, дзе спецназ выкарыстаў слезацечны газ і гумовыя кулі супраць удзельнікаў акцыі. Пра гэта паведамляе apsny.ge.

«У агульнай складанасці ў стацыянар даставілі 240 пацыентаў, 80 з якіх паліцэйскія. У гэтыя хвіліны праводзяцца дзве аперацыі. Стан аднаго пацыента застаецца стабільна цяжкім», – сказаў журналістам намеснік міністра аховы здароўя Заза Бохуа.

Ён адзначыў, што ў цяперашні час у розных тбіліскіх шпіталях застаюцца 102 пацыента. Большасць з іх паступілі з траўмамі і траўмамі вачэй. Стан аднаго з пацярпелых застаецца цяжкім.

Паводле інфармацыі дырэктара «Нью шпіталя» Георгія Кардзахія, двум пацярпелым на акцыі перад будынкам парламента ў Тбілісі, давялося выдаліць вочы.

Нагадаем, учора ў Тбілісі каля 10 тысяч пратэстоўцаў, якія сабраліся перад будынкам парламента, прарвалі паліцэйскае ачапленне, патрабуючы адстаўкі старшыні парламенту Іраклія Кабахідзэ, кіраўніка МУС Георгія Гахарыі і кіраўніка Службы дзяржбяспекі Вахтанга Гамелауры. Паліцэйскія спынілі спробу штурму, да раніцы пятніцы рассеяўшы асноўную частку тых, хто сабраўся на праспекце Руставелі. Ужываліся спецсродкі – газ, гумовая кулі і вадамёты.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў