Медыкі ў Літве афіцыйна пацвердзілі першы выпадак заражэння новым каронавірусам у краіне. Інфекцыю выявілі ў жанчыны, якая 24 лютага вярнулася з Італіі, паведамляе Мінаховы здароўя Літоўскай Рэспублікі.
39-гадовая жанчына змешчаная ў шпіталь у Шяўляі. Грамадзянка Літвы знаходзілася ў Вэроне ў Італіі. Некалькі дзён таму яна вярнулася ў Літву.
Міністэрства аховы здароўя Літвы паведамляе, што сімптомы ў яе слабыя, тэмпературы практычна няма.
Медыкі распачалі экстранныя захады, каб не дапусціць распаўсюду інфекцыі ў краіне.
СК belsat.eu