Дзмітрыя Паліенку аштрафавалі на 1275 рублёў за фота з надпісам «Class War»


Суд над актывістам прайшоў у судзе Завадскога раёну. 50 базавых велічыняў Дзмітрыю Паліенкую далі за фотаздымак у сацсетках з надпісам «Class War» (класавая вайна). Пра гэта напісала сяброўка былога палітвязня Марына Касінерава.

«Запыт на праверку фота на экстрэмізм прыйшоў з КДБ. Яны таксама хочуць праверыць мае перапіскі», – кажа Дзмітрый Паліенка.

Актывіста анархісцкага руху затрымалі ўвечары 29 студзеня ў Менску. Усю ноч ён правёў у Завадскім РАУС. 30 студзеня яго меліся судзіць, аднак забралі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Hавiны
Падчас ператрусу Дзмітрыю Паліенку разграмілі кватэру, зламалі камп’ютар, а таксама зніклі грошы
2019.01.24 09:59

На былога палітвязня ціснуць ад часу вызвалення з турмы ў кастрычніку 2018 года. За некалькі месяцаў на яго склалі ўжо не менш за чатыры адміністратыўныя пратаколы – за ненаведванне лекцыяў у РУУС і «экстрэмісцкія» запісы ў «Укантакце». Як кажа сам Дзмітрый, справы разваліліся, бо паводле факту «экстрэмізму» ў «Укантакце» праваахоўнікі нічога не змаглі даказаць, а падчас ненаведвання лекцыяў ён хварэў і ўжо аформіў рамесніцкую дзейнасць.

22 студзеня Дзмітрыя Паліенку і яшчэ двух анархістаў затрымалі за графіці «Мянты забіваюць людзей». Доказаў, што гэта зрабілі маладзёны, праваахоўнікі дасюль не падалі. Аднак актывіств застаюцца ў статусе падазраваных.

***

Гэта не першы выпадак, калі актывістаў пераследуюць за надпіс «Class War». Летась 12 ліпеня байцы АМАПу затрымалі актывістку анархічнага руху Марыю Рабкову. На яе быў складзены пратакол ч.2 арт. 17.11 КоАП – «Распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі». Суд Менскага раёну аштрафаваў дзяўчыну на 9 базавых велічыняў (220,5 рублёў).

У лістападзе па арт. 17.11. КаАП былі аштрафаваныя Вячаслаў Касінераў і ягоная жонка Марына Насенка. Падставай для адміністратыўнага пераследу сталі здымкі актывістаў у шапцы з надпісам «Class War» (класавая вайна), выкладзеныя ў «Facebook».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў