У судзе па «справе графіцістаў» абвешчаны перапынак да пятніцы


Сёння адбыўся другі дзень суду за надпіс «Беларусь мае быць беларускай».

Наступнае паседжанне адбудзецца ў пятніцу 29 студзеня а 14:30.

Максіму Пякарскаму і Вадзіму Жаромскаму прадявілі абвінавачванні паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – «Хуліганства, здзейсненае групай асобаў» за нанясенне беларускамоўных графіці і запэцкванне білборду. Ім пагражае абмежаванне свабоды да трох гадоў ці пазбаўленне волі да 6 гадоў. Вячаславу Касінераву інкрымінуюць арт. 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці», пакаранне за які прадугледжвае грамадскія працы, штраф ці арышт.

Гэта другі дзень суду. Учора паседжанне адзначылася скандалам. Актывісты Павел Сяргей і Максім Шыцік у зале суду разгарнулі расцяжку ў падтрымку маладзёнаў, на якой было напісан «Мастацтва – не злачынства».

Праваабаронца Наста Лойка: У «справе графіцістаў» відавочная помста міліцыянтаў

Іх, а таксама журналіста Tut.by Паўла Дабравольскага затрымалі міліцыянты, пасля чаго збілі. У РУУС на ўсіх траіх склалі адміністратыўныя пратаколы і пакаралі штрафамі: Максім Шыцік атрымаў штраф у памеры 45 базавых велічыняў (9, 45 млн рублёў), Павел Сяргей – 50 базавых велічыняў (10,5 млн рублёў), Павел Дабравольскі – 45 базавых велічыняў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў