У суды накіравана больш за 40 крымінальных справаў супраць удзельнікаў пратэстаў


Пракуроры накіравалі ў суды больш за 40 крымінальных спраў па фактах парушэння грамадскага парадку. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела інфармацыі Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў, піша БелТА.

Ад 9 жніўня распачата ўжо больш за 400 крымінальных справаў супраць удзельнікаў акцыяў пратэсту. Справы заведзеныя паводле шэрагу артыкулаў КК: «масавыя закалоты» (арт. 293), арганізацыяй і падрыхтоўкай дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342), супраціў, гвалт або пагроза яго прымянення да працаўніка міліцыі (арт. 363 і арт. 364), апаганенне і псаванне маёмасці (арт. 341), хуліганства (арт. 339) ды інш. З іх пракуроры накіравалі ў суды для разгляду больш за 40 справаў.

«Прычыненую супрацьпраўнымі дзеяннямі шкоду абвінавачаныя часта кампенсавалі добраахвотна яшчэ на стадыі папярэдняга следства», – сказаў Дзмітрый Брылёў.

Ён растлумачыў, што гаворка ідзе перш за ўсё аб пашкоджанні службовых аўтамабіляў МУС і іншай маёмасці, помнікаў, дарожнага пакрыцця, праезнай часткі, дзяржаўнай сімволікі. У астатніх выпадках іскавыя патрабаванні аб кампенсацыі нанесенай шкоды заяўляюць пракуроры.

Hавiны
«Прысуд выглядае непрапарцыйна жорсткім». Што вядома пра першага асуджанага за падзеі 9-12 жніўня
2020.10.15 19:19

Шэраг абвінавачаных ужо асуджаны, у тым ліку да пазбаўлення волі. Па словах намесніка начальніка аддзелу, дзяржаўныя абвінаваўцы з улікам абставінаў злачынстваў арыентуюць суды на вынясенне максімальна суровых мераў пакарання ў дачыненні абвінавачаных.

Hавiны
«Апошняя апора ўладаў». Як ГУБАЗіК пераўтварыўся ў адзін з галоўных органаў палітычнага пераследу
2020.10.09 09:50

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў