У Судане новы кіраўнік – адзін з каардынатараў генацыду ў Дарфуры


Цырымонія інаўгурацыі 65-гадовага міністра абароны Судана Аўада Махамеда Ахмеда ібн Ауфа ў якасці старшыні пераходнай ваеннай рады адбылася 11 красавіка. Яго намеснікам стаў Камаль Абдул-Маруф Аль Махі, паведамляе Сіньхуа са спасылкай на дзяржаўнае тэлебачанне Судану.

Hавiны
Які лёс чакае беларускае золата пасля перавароту ў Судане?
2019.04.11 17:00

Раней міністр абароны выступіў з тэлезваротам, абвясціўшы аб адхіленні прэзідэнта Умара аль-Башыра ад улады і ўвядзенні ў краіне надзвычайнага становішча. Пераходная ваенная рада, як заяўляецца, будзе кіраваць дзяржавай цягам двухгадовага пераходнага перыяду.

Ібн Ауф займаў пасаду начальніка ваеннай разведкі, а таксама старшыні Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў. Ён быў у спісе асоб, на якіх у траўні 2007 года ЗША наклалі санкцыі за меркаваную датычнасць да вайны ў Дарфуры. Заяўляецца, што ібн Ауф мог каардынаваць авіябамбаванне мірных жыхароў, атакі на вёскі, перасяленні іх жыхароў і масавыя гвалтаванні.

Аб’ектыў
Тысячы жыхароў Судану святкуюць канец 30-гадовага кіравання прэзідэнта Умара аль-Башыра
2019.04.11 22:13

У чэрвені 2010 года яго вызвалілі з пасады. Пасля службы ў войску ён быў накіраваны паслом у Аман. У жніўні 2015 года ібн Ауфа прызначылі міністрам абароны, а 23 лютага 2019 года – першым віцэ-прэзідэнтам Судану.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў