У суботу сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі праз галалёд


Белгідрамет папярэджвае, што 11 студзеня (субота) ноччу і раніцай у асобных раёнах Віцебскай вобласці чакаецца моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу, на асобных участках дарог галалёдзіца, у сувязі з гэтым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Цягам 11 студзеня ў многіх раёнах краіны чакаецца дождж, мокры снег, месцамі слабыя туман і галалёд.

Тэмпература паветра ў пачатку дня ад + 1 да + 7, да вечара па паўночна-ўсходняй палове краіны паніжэнне да аднаго градусу марозу, на дарогах галалёдзіца.

У Менску: кароткачасовы дождж, мокры снег (верагоднасць ападкаў больш за 90 %). Раніцай слабы туман, вечарам на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра раніцай каля + 5 градусаў, днём каля + 3, вечарам да мінус аднаго градуса.

Hавiны
120 кажаноў вырашылі перазімаваць у кіеўскай кватэры, але нешта пайшло не так
2019.11.10 15:49

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў