У студзені заробкі беларусаў былі на 6 % меншымі, чымся год таму


Белстат падлічыў, колькі ў студзені зараблялі беларусы.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзень 2016 года склалі 94,3 % да ўзроўню студзеня мінулага года.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 60 %, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, – 7,7 %, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і інш.) – 25,9 %, даходы ад уласнасці і інш. даходы – 6,4 %.

Сярэдні заробак у Беларусі ў студзені ўпаў да 6 млн 551,5 тыс. рублёў – у студзені ён быў на 872,5 тыс. рублёў большы.

НМ, belstat.by

Стужка навінаў