У студзені-лютым інфляцыя ў Беларусі склала 1,9 %


Цягам першых двух месяцаў бягучага году кошты ў нашай краіне выраслі амаль на два адсоткі, паведамляе Белстат.

Цягам студзеня-лютага спажывецкія кошты ў нашай краіне выраслі на 1,8 % (у лютым на 0,7 %), нехарчовыя тавары сталі даражэй на 1,2 % (за люты – на 0,5 %). Найбольш павялічыўся кошт паслугаў – 2,9 % (за люты рост склаў 2,3 %).

Белстат прыводзіць за першыя месяцы 2020 году пакуль толькі базавую інфляцыю (без уліку рэгуляваных і сезонных коштаў)

У 2020 годзе Нацбанк плануе ўтрымаць інфляцыю ў межах 5 %.

Hавiны
У Менску запрацаваў сэрвіс для параўнання коштаў у крамах
2020.03.08 06:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў