Каманда апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага падае, што ў студыю «Навальный Live» спрабуе ўварвацца паліцыя.
«Паліцыянты заяўляюць, што збіраюцца праходзіць скрозь сцяну, – падае каманда Навальнага ў «Тўітэры».
Пасля таго, як аўтары трансляцыі пусцілі ў эфір карцінку з камераў відэаназірання каля іх офісу, паліцыянты заклеілі камеры скотчам.
«Замест таго, каб змагацца з прычынай пратэстаў і дапусціць кандыдатаў, якія сабралі сапраўдныя подпісы, гэтыя лайдакі змагаюцца з асвятленнем пратэстаў і незалежнай журналістыкай, – напісаў паплечнік Навальнага Ілля Пахомаў. – Гэта сапраўдныя прыярытэты дзяржавы».
27 ліпеня на канале Навальнага праходзіць эфір, прысвечаны пратэсту масквічоў у сувязі з масавым нядопускам незалежных кандыдатаў на выбары.
Улады заявілі пра незаконнасць акцыі і пачалі масавыя затрыманні яшчэ да яе пачатку.
ДД belsat.eu