У Строчыцах адзначылі Шчадрэц і «спяклі ката»


Сёлета Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту арганізаваў шчадраванне ды прэзентаваў традыцыйную беларускую моладзевую гульню «Пячы ката». Унікальная гульня – кандыдат на ўнясенне ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Дзеля гульні раней рабілі фігуру ката з цеста, сала і каўбасы, а затым высока падвешвалі. Кожны з удзельнікаў па чарзе «пад’язджаў» да «ката» на мятле ці качарзе, каб зубамі адкусіць у яго кавалачак, а, калі атрымаецца, то і ўсяго адарваць. Удзельніка ж смяшылі ягоныя калегі. Таму, хто засмяяўся, абавязкова вымазвалі твар анучай, спецыяльна забруджанай сажай, і не падпускалі больш да «ката». Забава працягвалася да таго часу, пакуль хто-небудзь зусім не адарваў «ката». Тады яго клалі на стол і дзялілі на ўсю кампанію.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў