У Стоўбцах мужчына і жанчына напалі на міліцыянтаў


Зараз пара затрыманая і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Імаверна яны былі ў стане алкагольнага ап’янення.

Раніцай 24 траўня ў Стаўбцоўскі РАУС паступіла заява ад 26-гадовай мясцовай жыхаркі. Мінулай ноччу яе на кватэры знаёмых згвалцілі, а перад тым увялі невядомае рэчыва. Аб гэтым паведамляе Telegram-канал МУС.

На месца злачынства прыехалі два міліцыянта. Там іх сустрэлі 36-гадовая гаспадыня кватэры і ейны 45-гадовы госць. Абодва – неаднаразова судзімыя за розныя злачынствы. Яны нахабна сябе паводзілі, візуальна знаходзіліся ў стане алкагольнага апʼянення і заміналі міліцыянтам выконваць службовыя абавязкі.

Затрыманыя і ў ІЧУ

У выніку жанчына вырвала і парвала з рук следчай пастанову аб аглядзе жытла, а госць напаў на іншага міліцыянта: сарваў пагон і нанёс некалькі ўдараў рукамі і нагамі.нап

Калі госця кватэры ўдалося затрымаць, уладальніца жытла з нажом пагражала міліцыянтам. Аднак і на яе атрымалася апрануць кайданкі.

Зараз пара знаходзіцца ў ІЧУ. Супраць іх заведзеная крымінальная справа за гвалт і пагрозу ўжывання сілы ў бок супрацоўніка ўнутраных органаў.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў