У Столінскім раёне падпалкоўніка міліцыі асудзілі за хабар


Суд Столінскага раёну абвясціў вырак у крымінальнай справе аб махлярстве ў буйным памеры і падахвочванні даць хабар. Пра гэта паведамілі ў Берасцейскім абласным судзе.

Прысуд вынесены былому міліцыянту, які паабяцаў знаёмаму дапамагчы спыніць крымінальны пераслед яго сына. Ён намякаў на сувязі ў праваахоўных органах, але дапамагаць не збіраўся і забраў $ 5 тыс. Акрамя таго, ён схіляў пацярпелага перадаць праз яго ў якасці хабару яшчэ $ 10 тыс.

Hавiны
У Пружанах міліцыянта асудзілі на сем гадоў за п’янае ДТЗ
2020.02.11 13:37

Суд прызнаў былога міліцыянта вінаватым у махлярстве ў буйным памеры, а таксама падбухторванні да дачы хабару ў буйным памеры. Сукупна яму прызначанае пакаранне ў 3,5 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з пазбаўленнем звання «падпалкоўнік міліцыі».

У даход дзяржавы з яго будзе спагнана Br5,2 тыс.

Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны і апратэставаны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў