У Століне падлетку адарвала кавалак пальца выбухам петарды


16-гадовы жыхар Століна трапіў у шпіталь з ампутацыяй ногцевай долі пальца. Хлопец траўмаваўся ў выніку выбуху петарды, паведамляе прэсавая служба Следчага камітэту.

Вечарам 25 снежня 16-гадовага жыхара Століна даставілі ў шпіталь пасля выбуху петарды. Следчым юнак патлумачыў, што не паспеў кінуць петарду да яе выбуху. У выніку хлопец застаўся без часткі пальца. Следчы камітэт распачаў правяранне па гэтым факце.

Праваахоўнікі нагадваюць, што ў навагоднія святы варта быць асабліва асцярожнымі падчас выкарыстання піратэхнічных вырабаў і выконваць усе патрабаванні інструкцыяў па іх выкарыстанні.

Hавiны
Петарды і феерверкі нельга везці у метро. Забяруць і аштрафуюць
2017.12.06 11:26

СК belsat.eu

 

 

Стужка навінаў