У Стаўрапольскім краі разбіўся Су-25. Пілоты катапультаваліся


У Стаўрапольскім краі пацярпеў крушэнне штурмавік Су-25УБ, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу.

Паводле суразмоўцы агенцтва, абодва пілоты катапультаваліся. Лётчыкаў ужо знайшлі, але не вядома ў якім яны стане. Самалёт вылецеў з аэрадрому ў Будзёнаўску.

Мінабароны пацвердзіла крушэнне штурмавіка, удакладніўшы, што аварыя адбылася ў бязлюднай мясцовасці, а самалёт быў без боекамплекту.

Су-25УБ – вучэбна-баявы самалёт, які выпускаўся з сярэдзіны 1980-х гадоў. Выпуск штурмавіка спынены, але ён па-ранейшаму стаіць на ўзбраенні ў ВПС Расеі.

Hавiны
Авіякатастрофы расейскіх вайсковых самалётаў і верталётаў за апошнія 24 гады
2019.01.18 14:39

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў