У Стаўбцоўскім раёне вайскоўцы выратавалі мужчыну на пажары


У пасёлку Наваколасава Стаўбцоўскага раёну вайскоўцы 25 лютага выратавалі на пажары мужчыну, паведамляе прэс-служба МНС.

Інфармацыя пра задымленне ў кватэры паступіла ратавальнікам у 17.55.

Па іх прыбыцці на месцы здарэння працаваў асабісты склад вайсковай каманды супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ вайсковай часткі 25819. Вайскоўцы выявілі шчыльнае задымленне ў кватэры на першым паверсе. Яны вывелі на свежае паветра гаспадара.

Мужчына 1961 году нараджэння пашкоджанняў не атрымаў.

Устаноўлена, што ў адной з пакояў загарэліся падлога, дыван і іншая маёмасць. Пажар патушылі падручнымі сродкамі. Папярэдняя прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.

Эвакуацыя жыхароў з суседніх кватэр не праводзілася.

КА belsat.eu

Стужка навінаў