У Стамбуле абрынуўся аварыйны дом, ёсць ахвяры і пацярпелыя


Інцыдэнт здарыўся ў раёне Зэйцінбурну.

Як адзначаюць мясцовыя СМІ, будынак быў пусты, пацярпелі мінакі, на якіх падалі кавалкі бетону і арматуры. Загінула шасцігадовае дзіця і дарослы. Яшчэ пяць асобаў пацярпелі.

 

На месцы здарэння працуюць ратавальнікі і машыны хуткай дапамогі. Паводле паліцыі, пад абломкамі могуць знаходзіцца людзі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў