У сталіцы Афганістану прагрымела два выбухі. Тэрарысты забілі больш 30 асобаў


Паводле папярэдніх звестак у Кабуле загінулі больш 30 асобаў, у тым ліку фатограф французскага інфармацыйнага агенцтва AFP Ша Мараі.

Выбухі прагрымелі ў раёне, дзе знаходзяцца прадстаўніцтвы замежных краінаў, а таксама афганская выведка.

Паводле AFP, адзін з выбухаў быў накіраваны на журналістаў.

«Ша Мараі загінуў у выніку выбуху, які быў накіраваны на групу журналістаў. Яны прыехалі на месца тэракту ў сталіцы Афганістану», – паведамляе агенцтва AFP. Першы выбух адбыўся а 6:30 паводле Менску. Другі – праз паўгадзіны. Менавіта ад яго загінуў фатограф AFP. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

22 красавіка камікадзэ «Ісламскай дзяржавы» ўзарваў сябе каля цэнтру рэгістрацыі выбарнікаў у Кабуле. Тады загінула 57 чалавек.

У кастрычніку ў Афганістане адбудуцца парламенцкія выбары.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў