Плошчу Незалежнасці «замініравала» 55-гадовая жанчына


Сапёры правялі агляд гандлёвага цэнтру «Сталіца» – падазроных прадметаў не знайшлі. Прыкладна а 12:15 людзей пачалі запускаць у памяшканне, а ачапленне знялі.

Як распавёў Belsat.eu ахоўнік, ніякай сапраўднай небяспекі не было, інфармацыя пра «мінаванне» не пацвердзілася. Сапёры з’ехалі, агледзеўшы прылеглыя тэрыторыі.

На ўваходзе вісела абвестка, што ГЦ будзе зачынены да 13:00 «па тэхнічных прычынах», але яго адчынілі раней праз адсутнасць пагрозы.

Сёння а 10-й гадзіне раніцы з ГЦ «Сталіца» эвакуявалі працаўнікоў і наведнікаў. Раней невядомы чалавек паведаміў у міліцыю пра «мінаванне пл. Леніна». У ГУУС Менгарвыканкаму папярэдзілі, што праводзіцца эвакуацыя а ГЦ будзе зачынены да 12:00.

Hавiны
З плошчы Незалежнасці эвакуявалі людзей: у міліцыю паведамілі пра бомбу
2018.12.10 10:24

Паводле ГУУС Менгарвыканкаму, плошчу Незалежнасці «замініравала» жанчыны 1963 г.н., якая жыве ў Завадскім раёне Менску.

Тэлефон, з якога «замініравалі» плошчу Незалежнасці. Фота – interfax.by

Міліцыя правярае ці стаяла жанчына на ўліку ва ўстановах аховы здароўя.

КА, ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў