У Стакгольме грузавік урэзаўся ў натоўп мінакоў. Фота


Пра гэта паведамляе ў сваім «Facebookʼу» беларуска, якая жыве ў сталіцы Швецыі.

«Я была на вуліцы побач. Людзі беглі ў паніцы. Відавочцы казалі, што грузавік давіў людзей», – распавяла Belsat.eu Леся Руднік.

Фота: dailystar.co.uk

На месца здарэння сцягваюцца падраздзяленні паліцыі, ратавальнікі і машыны хуткай дапамогі.

4 асобаў загінулі (па стане на раніцу 8 красавіка). Ёсць параненыя. Здарэнне адбылося на вуліцы Дротнінгатан – адной з самых людных вуліцаў Стакгольму.

17:27 Шведскія медыі паведамляюць, што паліцыя затрымала мужчыну, які сядзеў за стырном грузавіка.

Фота: Andreas Schyman/TT

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў