Цяпер праваахоўнікі працуюць над усталяваннем асобаў, якія заклалі выбухоўку ў аўтамабіль журналіста.
Акрамя допытаў, паліцыя праглядзела 120 тэрабайт відэа і адпрацавала тэрыторыю, паведаміла журналістам кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Хація Дэканаідзэ.
Беларускага журналіста Паўла Шарамета забілі ва ўкраінскай сталіцы 20 чэрвеня. Аўтамабіль, у якім ён ехаў, быў падарваны самаробным выбуховым прыстасаваннем.
Да расследавання справы Шарамета прыцягнулі спецыялістаў з ФБР.
Генпракурор Украіны Юрый Луцэнка мяркуе, што забойства звязанае з прафесійнаю дзейнасцю журналіста.
ДР belsat.eu