У справе ўчорашняга тэракту ў лонданскім метро паліцыя затрымала 18-гадовага


Узровень тэрарыстычнае пагрозы ў Лондане падняты да «крытычнага», што азначае непазбежную пагрозу нападу.

Падрабязнасці пра падазраванага не раскрываюцца, але сталічныя праваахоўнікі заклікаюць захоўваць пільнасць.

«Пагроза застаецца сур’ёзнай, мае калегі і выведка мяркуюць, што сітуацыя ўсцяж можа пагоршыцца, – заяўляе старэйшы камісар лонданскай паліцыі Крэсіда Дык. – Я не хачу ўдакладняць дэталі, але гэта не азначае, што лонданцы маюць прызвычаіцца да падобных атак. Хачу запэўніць, што мы робім усё магчымае, дзеля таго, каб такія напады не паўтарыліся».

Учора раніцай на станцыі Parsons Green спрацавала самаробная выбуховая прылада. Каля трыццаці асобаў шпіталізавалі з апёкамі рознай ступені цяжкасці. Як падкрэсліваюць мясцовыя службы, пагрозы жыцця для пацярпелых не існуе. Узровень тэрарыстычнае пагрозы быў падняты з «сурʼёзнага» да 2крытычнага», пасля таго, як «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасць за спробу тэракту.

Паліцыянтка выводзіць параненую жанчыну з месца тэракту – станцыі метро Parsons Green. Фота – Luke MacGregor/Reuters

Апошні тэракт у брытанскай сталіцы адбыўся 19 чэрвеня, калі фургон уехаў у людзей, што выходзілі з мячэці: адзін чалавек загінуў, яшчэ 8 атрымалі раненні.

ДД

Стужка навінаў