У справе БЕЛТА з'явіліся першыя абвінавачаныя


Следчы камітэт прад’явіў некаторым падазраваным па «справе БЕЛТА» абвінавачванне. У прыватнасці такі статус цяпер у чатырох супрацоўнікаў парталу TUT.BY.

Сутнасць абвінавачвання ў «наўмысна з карыслівай і з іншай асабістай зацікаўленасці здзейснена з суправаджэннем парушэння сістэмы абароны несанкцыянаваныя доступы да кампутарнай інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сістэме і сеткі рэспубліканскага УП«БЕЛТА», што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне іншай істотнай шкоды», паведамляе партал TUT.BY.

Сума ўрону розная ў кожным з выпадкаў і варʼіруецца ад 3000 да 14230 рублёў. Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачаных абраная ў выглядзе падпісцы аб нявыездзе і належных паводзінах.

ВІДЭА
«Справа БелТА»: супрацоўнікаў інфармагенцтва БелаПАН масава выклікаюць на допыты
2018.09.26 16:54
Hавiны
Журналістам і рэдактарам, падазраваным па «справе БелТА», забаранілі выезд за мяжу
2018.08.27 20:35
Меркаванне
«Справа БелТА» – старт прэзідэнцкай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі?
2018.08.07 19:21

СК, belsat.eu

Стужка навінаў