У справе акумулятарнага заводу пад Берасцем КДБ арыштаваў двух чыноўнікаў Мінпрыроды


Старшыня КДБ Беларусі Валеры Вакульчык расказаў журналістам і пра справу Віктара Лемяшэўскага, уласніка акумулятарнага заводу пад Берасцем, супраць будаўніцтва якога мясцовыя жыхары пратэстуюць з лютага 2018 году, піша «Радыё Свабода».

Валеры Вакульчык нагадаў, што цяпер справу расследуе пракуратура. Віктар Лемяшэўскі пад вартай, кажа старшыня КДБ.

«З ім яшчэ вельмі шмат людзей затрымана. Усе яны раздавалі хабар адказным асобам за вырашэнне тых ці іншых пытанняў, у тым ліку і тых, што тычацца будаўніцтва акумулятарнага заводу», – адзначыў Валерый Вакульчык.

Hавiны
Мінпрыроды: акумулятарны завод у Берасці паспяхова прайшоў экалагічную экспертызу
2019.08.27 18:20

У гэтай справе арыштаваныя ў тым ліку два чыноўнікі Міністэрства прыроды, адзначыў Вакульчык, і яны прызналіся ў злачынствах.

Аб’ектыў
Інвестар акумулятарнага заводу ў Берасці – за кратамі
2019.07.02 20:54

Раней паведамлялася, што ў справе з акумулятарным заводам арыштаваныя прынамсі 6 асобаў. У следчым ізалятары знаходзіцца і інвестар заводу «АйПаўэр» Віктар Лемяшэўскі. У сярэдзіне чэрвеня старшыня Берасцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс падпісаў распараджэнне аб прыпыненні будаўніцтва заводу.

Hавiны
Чаму ў Берасці працягваюць пратэставаць супраць акумулятарнага заводу?
2019.08.02 09:00

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў