У справе аб забойстве Нямцова з’явіўся арганізатар, яго абвінавацілі завочна


Следства па справе аб забойстве Барыса Нямцова завочна прадявіла абвінавачванні былому байцу батальёна «Поўнач» Руслану Мухудзінаву, паведаміў адвакат Вадзім Прохараў, які прадстаўляе ў справе дачка забітага – Жанну Нямцову.

Мухудзінаў абвінавачваецца ў арганізацыі забойства Нямцова, паведамляе Бі-Бі-Сі.

«Мухудзінаў – сябар і былы кіроўца [намесніка камандзіра батальёна «Поўнач»] Руслана Герамеева. Сапраўды, следства прадявіла яму завочныя абвінавачванні і абвесціла ў федэральны вышук. Я лічу, што гэта крок у правільным кірунку. Вельмі сумна, што следства не знаходзіць сіл прадявіць абвінавачванне самому Герамееву, які ўваходзіць у «блізкае кола» [прэзідэнта Чачэніі] Рамзана Кадырава», – сказаў Прохараў.

Руслан Герамееў. Фота 24news.club
Руслан Герамееў. Фота 24news.club

Па словах адваката, гэты крок можа азначаць, што існуе магчымасць таго, што абвінавачанне прадявяць самому Герамееву.

Расейскія медыі са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах неўзабаве пасля забойства Барыса Нямцова назвалі Руслана Герамеева верагодным арганізатарам злачынства. Пры гэтым, сцвярджалі яны, дапытаць Герамеева немагчыма, бо ён знаходзіцца ў Чачэніі пад узмоцненай аховай.

Пасля ў медыях з’явілася інфармацыя аб ад’ездзе Герамеева з Расеі з падробленымі дакументамі, пасля чаго адразу з’явіліся паведамленні аб тым, што ён фігуруе ў справе ў якасці падазраванага. Афіцыйна гэтую інфармацыю ніхто не пацвярджаў і не каментаваў.

Рамзан Кадыраў адмаўляе датычнасць Руслана Герамеева да забойства Нямцова.

Чытайце яшчэ >>> Кадыраў даў пасады ва ўрадзе Чачэніі гумарыстам з КВЗ

Барыс Нямцоў быў застрэлены ў ноч на 28 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце побач з Крамлём. Па падазрэнні ў забойстве арыштаваныя пяць выхадцаў з Чачэніі – Заур Дадаеў, Анзор Губашаў, Хамзат Баха, Шадыд Губашав і Тамірлан Эскерханаў. Усе яны адмаўляюць сваю віну.

Следства лічыць іх выканаўцамі забойства, у той час як магчымыя арганізатар і заказчык афіцыйна не называюцца.

Батальёны «Поўнач» і «Поўдзень» быў створаны ў 2006 годзе пад патранатам Рамзана Кадырава. Агульная колькасць абедзвюх воінскіх частак склала больш за 1200 чалавек. Батальёны камплектаваліся выключна вайскоўцамі-кантрактнікамі.

У 2006 годзе некаторыя праваабаронцы сцвярджалі, што аперацыі, якія праводзілі падпарадкаваныя Кадыраву вайскоўцы, суправаджаліся сурёзнымі парушэннямі правоў чалавека. Былі сцверджанні, што «мірнае насельніцтва Чачэніі баіцца гэтай групы («кадыраўцаў») нават больш, чым федэральных служачых». Самі ж фармаванні «кадыраўцаў» складаюцца ў значнай ступені з асоб, якія ўчынілі ў міжваенны перыяд у Чачэніі крымінальныя і эканамічныя злачынствы.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў