У спісе затрыманых падчас нядзельнай акцыі – больш за 660 асобаў


У нядзелю 15 лістапада ў Беларусі падчас акцыяў пратэсту сілавікі затрымалі 667 асобаў. Спіс затрыманых удакладняецца, і колькасць людзей, якіх схапілі сілавікі, павялічваецца. Найбольш затрыманняў было ў Менску, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

У сталіцы краіны і шэрагу іншых гарадоў сілавікі затрымалі 667 асобаў. Мірных дэманстрантаў міліцыянты схапілі ў Наваградку, Бабруйску, Віцебску, Гомлі, Светлагорску і іншых гарадах.

Фота: Stringer / TASS / Forum

Падчас разгону масавай акцыі ў Менску сілавікі выкарыстоўвалі спецсродкі. У людзей стралялі гумавымі кулямі, шпурлялі святлошумавымі гранатамі, распылялі газ. Многіх затрыманых жорстка збівалі.

Фота: Stringer / TASS / Forum

Сілавікі не далі сабрацца мітынгоўцам каля станцыі метро «Пушкінская». А пасля гэтага амаль усе сілавікі з Менску пайшлі наступам на плошчу Пераменаў, якую зачысцілі і зруйнавалі.

Абнаўляецца
99-ы дзень пратэстаў: Марш смелых. Глядзіце наш жывы эфір
2020.11.15 12:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў